Ведаеце, як прыемна чуць падчас размовы рэчы, якія моцна адгукаюцца і ў тваёй душы? Новы «Алфавіт» як раз такi. Ён нібыта не толькі раскрывае нашага героя – таленавітага акцёра тэатра і кіно Паўла Харланчука, але і прымушае паразважаць наконт важных жыццёвых пытанняў.
Хачу палюбіць гэтае слова, палюбіць бываць у адзіноце ў добрым сэнсе гэтага слова. Канешне, не хочацца, каб яна была заўсёды, проста імкнуся не адчуваць дыскамфорт, калі застаюся сам насам.
Зараз такі час, калі патрэбна прабівацца.
Надакучыла ўсё надумываць, прыдумываць і планаваць. Зараз захацелася пажыць без розуму, каб пачуць жыццё.
Да сябе, да іншага чалавека, да працы, да жыцця, да будучыні і мінулага. Гэта ключавое слова ў жыцці. Напэўна, іншую асацыяцыю на гэтую літару мне не знайсці.
Хочацца лётаць у прамым і пераносным сэнсе.
Наладзіць стасункі. Я вельмі хачу, каб яна была жывая і здаровая.
Каб людзі мілавалі адзін аднаго, былі больш чулымі і прабачалі. А таксама міласць Бож’я.
Не залежаць ад іншых людзей, ад іх думак. Я хацеў бы належаць толькі сабе і каб толькі я даваў сабе адзнаку. У дзяцінстве мы былі вельмі залежныя ад асяроддзя, у якім жылі. Таму зараз цягнуся да незалежнасці ад іншых.
Цяпер мне не хапае гэтага ў жыцці. Я хацеў бы чуць сапраўдныя словы, якімі б балючымі яны ні былі. Таму што праўда – гэта тое, што стаіць насупраць хлусні і лухты. Я хацеў бы, каб людзі казалі адзін аднаму праўду. Каб яны былі такімі, якія ёсць. Хочацца дасягнуць гэтага ўсімі сіламі.
Гэтага таксама вельмі не хапае. Яна патрэбна, каб ўсё рабіць са станоўчым настроем. Я ведаю, што гэта ключ да добрага жыцця. Толькі так усё атрымліваецца. Радасці вельмі цяжка цяпер дасягнуць. І я хацеў бы, каб яна была паўсюль і ў кожнага.
Чамусьці згадалася мінавіта яна. Мабыць, таму што гэта блізка да «новага» – новы дзень, яго пачатак. Раніца для мяне як пачатак. Хацелася, каб яна была заўсёды ў душы; ведаць, што ў цябе . Каб ты не глядзеў на мінулае, толькі наперад – там цэлы дзень, тыдзень, год, жыццё.
Напэўна таму, што я стаміўся і хачу, каб яна сыйшла.
Каб не было такіх горак у жыцці, а ўсё больш-меньш было прадказальным. Канешне, хацелася б і нейкіх дзіўных, нечаканых, цікавых паваротаў, але добрых. Хацелася б разумення будучыні.
Каб яна не адсутнічала ў жыцці, не ператваралася ў вытворчасць. Каб яна не стала проста нейкай завадской штодзённай працай. Каб у кожнай галіне жыцця прысутнічала менавіта творчасць, каб людзі выконвалі работу з задавальненнем.
Яна блізка да слова «асоба», «лічнасць». Тоеснасць – гэта прыналежнасць да нейкага роду, краіны, да разумення таго, хто ты ёсць.
Як ёсць літара, так і я. Хачу зразумець, хто я, для чаго я, каму я, што далей. І «Я» – яшчэ «яблык», таму што я толькі што набыў яблыкі і буду іх есці.
Тэкст: Маргарыта Дарожкіна
Фота: Раман Калiноўскi @kalinovskiy_roman
Текст gorodw.by
Пост опубликован: Апрель 21, 2023